Ва ўстанове з мэтай патрыятычнага выхавання і знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з горадам, у якім яны нарадзіліся і пражываюць, адбыўся калектыўны прагляд занятку з выхаванцамі старшай групы па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" на тэму "Паркі і скверы Мінска".
Праграмныя задачы:
- пашыраць веды выхаванцаў пра свой родны горад - горад Мінск;
- пазнаёміць з найбольш знакамітымі і папулярнымі прыроднымі супольнасцямі (паркі, скверы) Мінска;
- стымуляваць жаданне ведаць, з якой мэтай ствараюць у нашай краіне паркі і скверы і як іх ахоўваюць, засцерагаюць;
- развіваць уяўленне, памяць, увагу, стымуляваць звязнае маўленне, пабуджаць да сумеснага з дарослым дыялогу;
- выхоўваць пачуцце захаплення прыгажосцю і непаўторнасцю прыроды роднага горада і яго "зялёных" часцінак.










