На базе дашкольнай установы адбылося метадычнае аб'яднанне для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання і выхавання Фрунзенскага раёна. У рамках аб’яднання выхавальнік нашай дашкольнай установы Н.А.Тарасюк прадэманстравала для прысутных занятак з выхаванцамі сярэдняга ўзросту па адукацыйнай галіне “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”.





