13.01.2020
Фальклорнае свята "Калядкі"

    З мэтай знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з традыцыямi беларускага народу ва ўстанове былi арганізаваны Калядкi. У госцi да выхаванцаў прыходзiлi калядоўшчыкi – гаспадыня і гаспадар, Каза, Цыганка, а таксама вясёлы мядзведзь. Дзецi разам з калядоўшчыкамi вадзiлi карагоды, гулялi ў вяселыя гульнi, гралi на музычных iнструментах…

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце! 

Прыйшлі мы да вас

З Козачкай рагатай,

Хай будзе  ўвесь час

Ураджай багаты!

Вой, Каза, мая Каза,

Паскачы па хаце!

Трэба болей каўбасы

Накалядаваці!

А з намі – мядзведзь,

Мішка касалапы.

Танчыць вальс – кульгець, кульгець –

Аж трасецца хата!

Гаспадыня, гаспадар,

Не скупіцеся,

З калядоўшчыкамі салам

Падзяліцеся!