20.02.2026
Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!

Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!

Ці задумваліся вы калі-небудзь, колькі гадоў нашым словам? Некаторыя з іх такія старажытныя, што іх гаварылі яшчэ тады, калі на месцы нашых гарадоў шумелі непралазныя пушчы. Наша мова - гэта жывая памяць, якая перадавалася ад бацькі да сына, ад бабулі да ўнучкі, як самы каштоўны скарб.

Вялікі майстар Францыск Скарына

Больш за 500 гадоў таму адбылася падзея, якая змяніла гісторыю ўсяго нашага народа. У старажытным горадзе Полацку нарадзіўся хлопчык Францыск. Ён вельмі любіў вучыцца і марыў, каб веды былі даступныя не толькі багацеям, але і звычайным людзям.

Першая друкаваная кніга:

У 1517 годзе Францыск Скарына надрукаваў першую кнігу на нашай старажытнай мове. Для гэтага кнігі пісаліся ад рукі гадамі, і іх было вельмі мала. Скарына зрабіў так, каб кніга прыйшла ў кожную хату.

Дзеля чаго ен гэта зрабіў?

Ён хацеў, каб мы маглі чытаць, маліцца і вучыцца на той мове, якую разумеем з дзяцінства. Ён казаў, што нават птушкі любяць свае гнёзды, а людзі павінны любіць тое места, дзе нарадзіліся, і тую мову, на якой размаўляюць.

Уявіце, што кожнае беларускае слова - гэта цэглінка. Калі мы размаўляем па-беларуску, мы будуем вакол сябе нябачны, але вельмі трывалы і ўтульны дом. У гэтым доме заўсёды цёпла, пахне зёлкамі і печчу, а на вокнах - прыгожыя карункі з казак. Гэты дом абараняе нас, бо ён нагадвае: "Ты не адзін, з табой цэлы народ і твая гісторыя".